Шыфр
112Е000529_92
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1924 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 24 уяўляе сабой аднапавярховае з мансардай мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, галоўным фасадам размешчанае па фронце вуліцы Леніна. Адбудаваны ў 1984 г. на ўзор папярэдняга, прычым не вельмі ўдала.
Пад час пажару 7 жніўня 1921 года драўляны дом згарэў. У адбудаваным мураваным доме ў 1920 - 1930-я гг. размяшчаўся вушны кабінет, крама па продажу футра.
Пасля прыходу савецкай улады ў Заходнюю Беларусь аднапавярховы мураваны жылы дом, дзве мураваныя прыбудовы і мураваны хлеў у 1940 г. былі муніцыпалізаваны. У час нямецкай акупацыі ўся нерухомая маёмасць была вернута былым гаспадарам.
У 1990-я гг. будынак перайшоў да Пінскага прамыслова-гандлёвага трыкатажнага прадпрыемства “Дынама”. На цяперашні час на першым паверсе знаходзіцца стаматалагічны кабінет, на другім - крамы.