зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_93

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

п. пал. 1930-х гг.

Апісанне

Трохпавярховы з сутарэннем і мансардай мураваны будынак па вуліцы Леніна, 25 (Касцюшкі, 27/3) быў пабудаваны ў першай палове 1930-х гадоў Пінскай рымска-каталіцкай курыяй Пінская дыяцэзіі на ўчастку зямлі, які належыў Пінскаму парафіяльнаму касцёлу былога францішканскага кляштара. У будынку размяшчалася Таварыства аматараў веславання. Астатняя частка будынка была прыстасавана пад жыллё для настаўнікаў Пінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь рашэннем Выканкама Пінскага Гарсавета дэпутатаў працоўных ад 20 сакавіка 1941 года будынак быў муніцыпалізаваны. У час нямецкай акупацыі будынак займаў штаб камендатуры. Пасля вызвалення горада ў будынку размясцілася Пінская абласная бібліятэка, Абласны аддзел па распаўсюджанню палітычных і навуковых ведаў, парткабінет Пінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі. 

У розныя часы памяшканні будынка займалі розныя ўстановы: адзяленне музычнай школы з класамі па баяну і фартэпіяна, гарадское аддзяленне ДТСААФ (ДОСААФ), балетныя класы, магазіны, банк. З 2010 года ў будынку размяшчаюцца службы Дэпартамента фінансавых разследванняў Камітэта Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.