Шыфр
112Е000529_95
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1870-я гг.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 27 уяўляе сабой двухпавярховае мураванне П-падобнае ў плане збудаванне з прыбудовай да паўночнага фасада. У будынку размяшчаліся крамы, гатэль, а частку яго займала жыллё сям'і гаспадара.
У час пажару 7 жніўня 1921 г. будынак быў вельмі пашкоджаны і адноўлены толькі ў 1925 г. Яго вартасць на той час складала 4 мільёны польскіх марак.
З-за немагчымасці вярнуць крэдыт i працэнты па яму, маёмасць была выстаўлена на аўкцыён. Будынак набыў Пінскі магістрат для размяшчэння Палескага музея Пінскага філіалу Польскага Краязнаўчага Таварыства, які быў адкрыты ў 1935 г.
У час нямецкай акупацыі ў 1942 г. музей пры аддзеле Народной Асветы і Мастацтваў аднавіў сваю дзейнасць.
Пры вызваленні горада ў 1944 г. будынак моцна пацярпеў і толькі ў 1953 г. быў праведзены капітальны рамонт.
У 2000 г. згодна рашэнню Пінскага выканкама будынак быў перададзены на баланс Міністэрства пa надзвычайных сітуацыях для размяшчэння ў ім Рэспубліканскага навукова-даследчага прадпрыемства “Інстытут радыялогіі”.