Шыфр
112Е000529_96
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 - 1927 гг.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 28 прадстаўляе сабой прамавугольнае ў плане двухпавярховае з сутарэннем мураванае збудаванне з драўлянымі тамбурамі пры ўсходнім бакавым i паўднёвым дваровым фасадах. Першым вядомым з архіўных крыніц уладальнікам участка і мураванага дома на ім з’яўляўся пінскі мешчанін Берман Шлома Юдкавіч.
На першым паверсе мураванага будынка памяшканні арэндаваў Палееў Зэндэр з тэрмінам арэнды да 1958 года пад аптэку. На другім паверсе размяшчалася зала для вясельных мерапрыемстваў. У выніку пажару 7 жніўня 1921 года будынак быў моцна пашкоджаны.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак быў муніцыпалізаваны. У 1940 годзе на месцы аптэкі размясцілася Цэнтральная ашчадная каса.
Пры вызваленні города ў 1944 годзе будынак быў значна пашкоджаны. У ходзе адбудовы была разабрана аднапавярховая частка ад вуліцы. На першым паверсе размясцілася кніжная крама, на другім паверсе — кватэры.
У 1984 годзе ў будынку быў праведзены капітальны рамонт.