Шыфр
112Е000529_97
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 29 уяўляе сабой складанае ў плане двухпавярховае з сутарэннем збудаванне. Паводле архіўных крыніц 1910 года ў доме, акрамя жылля, размяшчалася швейнае атэлье Дэнэнберг Рэйзлы. Пад час пажару, які здарыўся 7 жніўня 1921 года, будынак быў вельмі моцна пашкоджаны.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь пачалася масавая нацыяналізацыя і муніцыпалізацыя нерухомай маёмасці. На падставе Пастановы СНК БССР ад 10 мая 1940 года “домаўладанне па вуліцы Ленінскай, 33, якое складаецца з аднапавярховага мураванага дома жылой i карыснай плошчы 138,22 квадратныя метры, веранды з дошчак i мураванага хлява” было муніцыпалізавана.
У час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак не быў моцна пашкоджаны. У 1953 годзе ў ім была праведзена рэканструкцыя з надбудовай другога паверха. Частку першага паверха займала фота-атэлье арцелі "Вызваленне”, астанюю частку першага паверха і другі паверх займала жыллё.
У пачатку 1980-х гадоў у будынку быў праведзены капітальны рамонт з усталяваннем водаправода і каналізацыі, цэнтральнага ацяплення, тэлефона i радыё. У ізаляванай частцы дома размяшчалася кнігарня “Букініст”. На сённяшні дзень — кнігарня ААТ “Белкніга”.