зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_99

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. XIX ст.

Апісанне

Будынак па вуліцы Леніна, 33 уяўляе сабой аднапавярховае мураванае складанае ў плане збудаванне, размешчанае галоўным фасадам па фронце вуліцы. Быў пабудаваны ў другой палове ХІХ ст. пінскім мешчанінам Айзікам Мордухавічам Псахіным. Па звестках 1880 года ў будынку размяшчалася пішчапапяровая крама. Частку будынка займала крама з кнігамі на рускай, яўрэйскай і на замежных еўрапейскіх мовах, апрача польскай (як сродак барацьбы царскага ўраду з паланізацыяй краю). Пасля пажару 7 жніўня 1921 года быў распрацаваны праект на яго адбудову, якая пачалася ў 1922 г. 

Пасля вайны будынак быў узяты на баланс Пінскага гаркамгаса. У будынку працавалі майстэрні па рамонце радыёапаратуры і гадзіннікаў, размяшчаўся кабінет карэспандэнта газеты “Советская Белоруссия”, частку дома займала жыллё. У 1976 годзе будынак набыла гандлёвая фірма “Меркурый” адкрытага акцыянернага таварыства “Тавары для жанчын”. У будынку размясцілася крама “Гномік”- філіял магазіна №29 “Тавары для жанчын”. Па выніках аўкцыёна 2007 года будынак перайшоў ва ўласнасць адкрытага акцыянернага таварыства “Брэстабутакгандаль”.