Шыфр
412Г000005_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1893 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак Гродзенскай жаночай Марыінскай гімназіі быў пабудаваны у 1893 г. па праекце інжынера Небольсіна на выкупленным у князя Святаполк-Чэцвярцінскага пляцы.
У лютым 1940 г. у будынку былой жаночай гімназіі адкрыўся Дзяржаўны настаўніцкі інстытут, які ў верасні 1944 г. быў ператвораны ў педагагічны інстытут ( у 1957 г. прысвоена імя Я. Купалы ).
У 1978 г. на базе педагагічнага інстытута быў утвораны ўніверсітэт.
Будынак прадстаўляе сабой трохпавярховы складаны ў плане (на дваровым фасадзе бакавы рызаліт і крыло) аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Фасады не тынкаваныя, абліцаваныя жоўтай цэглай. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і 2 бакавымі рызалітамі. Фасадныя плоскасці крапаваныя лапаткамі, муроўка якіх імітуе руст. Гарызантальна будынак падзелены міжпаверхавымі цягамі. Сцяна першага паверха таксама апрацавана пад руст.