зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000005_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 - 1910 гг.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

Будынак па вул. Ажэшкі № 23 — Свята-Пакроўскі сабор. Пабудаваны ў 1906-1910 гг. на ўшанаванне памяці афіцэраў і ніжніх чыноў 26-й артылерыйскай брыгады, якія загінулі ў руска-японскую вайну 1904- 1905 гг. Аўтар праекта храма архітэктар М. Прозараў, будаўніцтвам кіраваў капітан-інжынер Савельеў. Асвечаны 30 верасня 1907 г. 

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага (псеўдарускага) стылю. Архітэктура храма мае насычанае дэкаратыўнае ўбранне, запазычанае са старажытнарускага царкоўнага дойлідства, — какошнікі, шырынкі, вітыя калонкі, магутныя сандрыкі, кілепадобныя броўкі арачных аконных праёмаў. Шануецца абраз “Казанская Маці Божая”, якая была перанесена з былога Сафійскага сабора ў 1920-х гадах і для якой у 1935 г. у саборы была пабудавана капліца; мошчы пакутніка-дзіцяці Гаўрыіла Заблудаўскага; абразы XIX ст.: “Аляксандр Неўскі і святая пакутніца”, “Маці Божая Адзігітрыя”, “Бог Саваоф”, “Бог Саваоф і анёлы”, “Сашэсце Святога Духа”, “Святая прамудрасць сатвары сабе дом”, “Уваскрэсенне”. На сценах пры ўваходзе размешчаны мемарыяльныя дошкі з пералікам палкоў і колькасці вайскоўцаў, якія загінулі. 

З боку вул. Э. Ажэшкі захавалася металічная агароджа з брамай.