Шыфр
412Г000005_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Ажэшкі № 35а — верагодна, дом Эйсманта, пабудаваны ў пачатку XX ст. Эклектыка. Захаваўся цэлы шэраг архітэктурньгх дэталяў. Галоўны і дваровы фасады нетынкаваныя, тарцовы патынкаваны. Галоўны фасад вырашаны сіметрычна. У цэнтры галоўнага фасада вялікі арачны праём. Над ім навісае балкон з ажурнай літой агароджай. Вуглы будынка і арачны праём з размешчаным над ім балконам фланкіраваны лапаткамі, апрацаванымі муроўкай пад руст. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай з сухарыкамі. Першы паверх члянёны лучковымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі, аформленымі клінчатымі перамычкамі з замковым каменем. Лучковыя вокны другога паверха з клінчатымі перамычкамі і замковым каменем падкрэслены падаконнай цягай і прамавугольнымі нішамі.