Шыфр
412Г000005_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1768 - 1773 гг.
Стыль
Барока
Апісанне
Будынак уваходзiў у ансамбль 20 тыпавых дамоў (так званыя “басняцкія дамы”) па вул. Раскоша, пабудаваных як пасёлак для наёмных рабочых мануфактур А. Тызенгаўза. Гродзенскія “басняцкія дамы” паводле праектнага вырашэння блізкія да пастаўскіх і шаўляйскіх, але трохі меншыя і прасцейшыя па дэкоры і планіроўцы. На канец XVIII ст. тут жыў пісар Міхал Задзілоўскі.
Дом пабудаваны ў 1768—1773 гг. на тэрыторыі Гарадніцы па праекце архітэктара Т. Мёзера. З'яўляецца прыкладам першай на Беларусі тыпавой жылой забудовы і адзіны уцалелы з падобных дамоў. Быў падзелены на вытворчую i жылую часткi. На першым паверсе будынка размяшчаліся жылы пакой, кухня і сені, з якіх лесвіца вяла на мансарду.