зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000005_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3

Датаванне

1803 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак па вул. Ажэшкі № 3 — Дом віцэ-губернатара, дом Максімовіча, казённая палата, губернскае казначэйства, дом Камінскіх на акцызнай плошчы (на 1917), Староства, выканкам абласнога Савета народных дэпутатаў. Пабудаваны ў 1803 г. для Канстанта Максімовіча ( з 1819 г. — гродзенскі віцэ-губернатар). Будынак уяўляе сабой ўзор архітэктуры класіцызму, што рэдка для Заходняй Беларусі. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная частка вылучана 4-калонным порцікам з элементам! дарычнага і карынфскага ордэраў. Калонны на ысокім п’едэстале падтрымліваюць антамблемент з трохвугольным франтонам. Сцяна галоўнага фасада члянёна філёнгамі, раскрапавана рустам, завершана прафіляваным карнізам. Вокны абрамлёны фігурнымі ліштвамі и сандрыкамі. Цэнтр галоўнага фасада падкрэслены балконам на драўляных разных кранштэйнах. У цэнтры вестыбюль з параднай лесвіцай. Планіроўка абодвух паверхаў калідорная. Па баках калідора размешчаны невялікія пакоі, у тарцах - залы. Цяпер планіроўка зменена