Шыфр
412Г000005_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 15
Датаванне
1912 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Год пабудовы— 1912. З'яўляецца ўзорным прыкладам архітэктуры стылю мадэрн. Двухпавярховы будынак накрыты ламаным вальмавым дахам. Мае складаную форму плана і асіметрычную аб"ёмна-прасторавую кампазіцыю (дзве часткі будынка злучаны пад тупым вуглом). Плоскасць галоўнага фасада патынкавана. Фасад члянёны трыма рознавялікімі рызалітамі, з якіх цэнтральны трохгранны. Вуглы рызалітаў вылучаны лапаткамі, з лінейным дэкорам на ўзроўні другога паверха. Прамавугольныя розныя па шырыні аконныя праёмы дэкарыраваны складанымі ліштвамі з падаконнымі філёнгамі, замковым каменем, прамымі сандрыкамі.