Шыфр
412Г000005_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 19
Датаванне
кан. ХІХ ст.
Апісанне
Будынак уяўляе сабой гарадскі будынак з багатым архітэктурным дэкорам і элементамі аўтэнтычнай сталяркі і коўкі, які разам з гаспадарчай пабудовай і садам стварае рэдкі гісторыка-культурны і архітэктурны гарадскі комплекс к. 19 ст. Трохпавярховы дом Абмрэскіх адрозніваўся багатым эклетычным архітэктурным дэкорам, характэрным для гродзенскіх дамоў падобнага тыпу і дакладнай кампазіцыяй галоўнага фасаду, у якой важную ролю адыгрываў вертыкальны рытм багатага дэкараваных прафіляванымі карнізамі, налічнікамі і філенгамі вокнаў. Гарызантальныя акценты кампазіцыі ствараюць прафіляваныя міжпавярховыя і падаконныя цягі, а таксама вялікія балконы выкананы ў тэхніцы чугуннага ліція і коўкі. У1975 г. на тарцы будынку з'явілася барэльефная кампазіцыя "Навука".