зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_28

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ткачэнкі, 6

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. Адзін з нямногіх гістарычных будынкаў, які захаваўся на Задзвінскім пасадзе. З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры  канца ХІХ – пачатку ХХ ст. так званага цаглянага стылю. 

Будынак № 6, па меркаванні полацкіх краязнаўцаў, мог быць пабудаваны як лясная школа. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі выяўлены дакумент  аб будаўніцтве ніжэйшай лясной школы ў Полацку, датаваны 1904 г. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак быў пашкоджаны. Паводле тэхпашпарта, будынак № 6 быў адноўлены ў 1948  г. Падчас аднаўлення гістарычнае аблічча будынка захавана.  У 1951 г. з паўднёвага боку да будынка быў прыбудаваны новы аб’ём, фасады якога вырашаны спрошчана.

Трэба адзначыць, што за час эксплуатацыі праводзімыя рамонты не сказілі знешні  архітэктурны воблік будынка.

Мураваны двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады абліцаваныя чырвонай цэглай, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі, пластыка выразная.