Шыфр
212Е000600_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Камуністычная, 11
Датаванне
1935 г.
Стыль
Прамысловы класіцызм
Апісанне
Будынак па вул.Камуністычнай, 11 займае установа аховы здароўя "Полацкая цэнтральная гарадская паліклініка". Датай заснавання паліклінікі лічыцца 1935 год, калі быў ўзведзены двухпавярховы будынак у стылі прамысловага класіцызму.
Паліклініка пабудавана з цэглы, атынкавана і пастаўлена на падмурак. Усе вокны прамавугольнай формы. На рызаліце і па ўнутраным фасадзе размешчаны вокны на дзве долі, па галоўным і бакавых фасадах - на тры. Бакавыя фасады сіметрычныя, адносна цэнтральнай восі. Гарызантальную выцягнутасць будынку надаюць карніз з сухарыкамі і падкарнізная цяга. Фасад унутранага двара вырашаны аналагічна галоўнаму. Да будынка пазней прыбудаваны пяці- і трохпавярховыя будынкі, якія уваходзяць у чырвоную лінію забудовы вуліцы Камуністычнай.