зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1901 - 1903 гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. Фактычна адзіны гістарычны будынак, які захаваўся на Запалоцкім пасадзе.  З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры  канца ХІХ – пачатку ХХ ст. так званага цаглянага стылю. Па звестках полацкіх краязнаўцаў, будынак быў пабудаваны як жаночая багадзельня і сіроцкі прытулак. Будаўніцтва дзіцячага прытулку было здзейснена па ініцыятыве Полацкага брацтва ў імя свяціцеля Мікалая і прападобнай княжны Полацкай Еўфрасінні. Будаўніцтва брацкага дома для дзіцячага прытулку пачалося вясной 1901 г. Працягваліся будаўнічыя работы тры гады. Трэба адзначыць, што спачатку планавалася размясціць у доме толькі дзіцячы прытулак. Але к таму часу драўляны будынак жаночай багадзельні зусім струхнеў. Таму было вырашана новы мураваны будынак падзяліць паміж багадзельняй і прытулкам. Жаночая багадзельня размясцілася ў брацкім доме 6 лістапада 1902 г., а дзіцячы прытулак быў урачыста адкрыты 2 лістапада 1903 г. 

Дакладныя звесткі аб выкарыстанні будынка ў даваенны перыяд не выяўлены.  

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У 1949 г. быў адрамантаваны. Рашэнне вулічных фасадаў у цэлым захавалася гістарычнае. Часткова перамураваны галоўны фасад з левага краю з захаваннем дэкору і бакавы паўночна-заходні фасад. Большым перабудовам у пасляваенны перыяд падвергся тыльны фасад. Да фасада зроблены прыбудовы тамбураў, частка фасада патынкавана, асобныя аконныя праёмы перароблены. Часткова зменена ўнутраная планіроўка.

Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на невысокім бутавым цокалі.  Накрыты двухсхільным дахам. Фасады нетынкаваныя, змураваныя з чырвонай цэглы. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.