зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_15

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 25

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак № 25 размешчаныў гістарычным цэнтры Полацка на вул. Ніжне-Пакроўскай, якая адносіцца да адной са старэйшых вуліц на Вялікім пасадзе. Гэта мураваны аднапавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак. Пад часткай дома існуе падвал. Фасадныя сцены цокальнага паверха патынкаваныя і пафарбаваныя, аддзеленыя ад першага паверха цягай. Сцены першага паверха абшыты па гарызанталі дошкамі. Вуглы будынка на першым паверсе вылучаны плоскімі драўлянымі лапаткамі. Будынак накрыты вальмавым дахам з паўцыркульнымі люкарнамі на бакавых фасадах.

У Вялікую Айчынную вайну жылы дом, відаць, захаваўся. На плане горада Полацка 1947 г. пазначаны як жылы. Упасляваенны час таксама функцыянаваў як жылы дом. У 1996 г. будынак рэканструяваны ў ранейшых габарытах і з захаваннем архітэктурнага рашэння. Новыя сцены ўзведзены з цэглы, на першым паверсе ашаляваныя дошкамі. Аконныя праёмы першага паверха аформлены драўлянымі ліштвамі, на бакавых і тыльным фасадзе з аканіцамі, што было характэрна для драўляных жылых дамоў.