зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_19

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 43

Датаванне

1955 г.

Апісанне

Будынак № 43 размешчаны на вул. Ніжне-Пакроўскай, якая адносіцца да адной са старэйшых вуліц на Вялікім пасадзе. 

Паводле датаў на фасадзе жылога дома і тэхпашпарта будынак пабудаваны ў 1954 — 1955 гг. Праект жылога дома ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адсутнічае. Прымаючы пад увагу наяўнасць ваеннай атрыбутыкі сярод ляпных элементаў, можна меркаваць, што будынак праектаваўся ў праектнай арганізацыі ваеннага ведамства для ваеннаслужачых.

Не выключана, што для будаўніцтва жылога дома мог быць выкарыстаны тыпавы праект, але фасады рашаліся па індывідуальным праекце (на жаль, аўтар не ўстаноўлены). Франтоны вызначаюцца сваёй формай і акантоўкай, на фасадах выкарыстана арнаментальная і тэматычная ляпніна, аконныя праёмы на кожным паверсе аформлены па-рознаму, карніз узбагачаны сухарыкамі, ляпнымі разеткамі. Трэба адзначыць, што сярод жылых дамоў Полацка і такіх гарадоў як Мінск, Віцебск і інш. аналагаў жылому дому № 43 не выяўлена.