зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_20

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Пушкіна, 14

Апісанне

Будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Полацка. Паводле тэхпашпарта будынак №14 (ліцер В 2/к) пабудаваны ў 1940 г. Аднак, на падставе публікацыі ў газеце за 1936 г. можна сцвярджаць, што школа пабудавана крыху раней, у 1936 г. У газеце змешчаны фотаздымак школы, падпісаны: "Пабудаваная ў Полацку ў 1936 годзе новая сталінская школа дзесяцігодка". На здымку школа паказана з паўночна-заходняга боку. Фотаздымак з газеты 1936 г. дрэннай якасці. Аднак на ім можна разгледзець, што будынак быў двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Фасады члянёныя пілястрамі і шырокімі аконнымі праёмамі. У тарцы з паўночнага боку галоўнага фасада пілястры падвойныя. Мураваны двухпавярховы ў плане блізкі да літары Г будынак. . Фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя. Вырашаны строга і лаканічна. Цокаль аддзеленьі цягай.