зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Стралецкая, 14

Датаванне

пачатак ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак № 14 – элемент забудовы  гістарычнага цэнтра г. Полацка.  Адзін з нешматлікіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся на Ніжнім замку.  З’яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры  канца ХІХ – пачатку ХХ ст. так званага цаглянага стылю. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак № 14 захаваўся. Мяркуючы па плане г. Полацка 1947 г., на тэрыторыі былога Ніжняга замка ацалелі толькі два мураваныя будынкі – № 14 і 20.  Адразу пасля вайны будынак быў адрамантаваны і выкарыстоўваўся як жылы. Пазней быў прыстасаваны пад дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Пасля рамонту ў 2007 г. зноў эксплуатуецца як жылы. Пра першапачатковы выгляд жылога дома дакладных звестак не выяўлена. Падчас рамонтаў і прыстасаванняў пад іншае функцыянальнае выкарыстанне на фасадах адбываліся некаторыя змяненні, пераробкі аконных праёмаў у дзвярныя і дзвярных у аконныя. Але ў цэлым гістарычнае аблічча жылога дома, элементы архітэктурнага дэкору і тэхніка іх выканання захаваліся.  Часткова зменена ўнутраная планіроўка будынка.

Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудовай да дваровага фасада. Пад часткай дома маецца падвал. Будынак пастаўлены на цокалі, абліцаваным апрацаванымі камянямі. Накрыты двухсхільным дахам з вальмамі з боку дваровага фасада. Фасады нетынкаваныя, змураваныя з чырвонай цэглы. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.