Шыфр
212Е000600_32
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 7
Датаванне
1958 г.
Апісанне
Жылы дом № 7 праектаваўся і будаваўся для гаркамгаса. Яшчэ ў 1948 г. архітэктарам М. Драздовым у "Белдзяржпраекце" было распрацавана праектнае заданне 32-кватэрнага жылога дома для будаўніцтва на перакрыжаванні вул. К. Маркса (цяпер пр-т Ф.Скарыны) і вул. Сака і Ванцэці (цяпер вул. Леніна). Аднак, у 1952 г. было распрацавана новае праектнае заданне на будаўніцтва жылога дома. Пад яго будаўніцтва рашэннем выканкама Полацкага гарсавета ад 02.04.1952 № 195 быў выдзелены ўчастак плошчай 0,28 га.
Завершана будаўніцтва жылога дома ў 1958 г. Гэта быў мураваны трохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Па праспекце Ф. Скарыны прымыкае да суседняга дома. За час эксплуатацыі будынка значных перабудоў не адбывалася. Заменена запаўненне ў большасці аконных і дзвярных праёмаў, на фасадзе па пр-це Ф. Скарыны арачны вітрынны праём перароблены ў дзвярны.