зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Е000600_36

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Стыль

Сталінскі ампір

Апісанне

Гасцінічны комплекс «Славянскі», раней гасцініца «Дзвіна», размешчаны побач з берагам Заходняй Дзвіны ў цэнтры Полацку па адрасе: праспект Францыска Скарыны, 13. Будынак гасцінічнага комплексу «Славянскі» у складзе забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацку ўяўляе сабой прыклад грамадскага будынку ў стылі сталінскага ампіру. Будынак пабудаваны ў 1952-54 гг. Аб'ёмна-прасторавае рашэнне чатырохпавярховага будынка гасцініцы атрымала свой канчатковы выгляд пасля рэканструкцыі 1972-76 гг. 

У цяперашні час будынак з'яўляецца адным з асноўных кампазіцыйных элементаў плошчы. Сваімі крыламі будынак выцягнуты ўздоўж праспекта Францыска Скарыны і вул. Гогаля, а цэнтральным аб'ёмам з васьмі калонным порцікам аб'ядноўваецца ў суцэльны аб'ём. Дах вальмавы, з фальцавым пакрыццём жалезам, афарбаваным сурыкам.

Старонка