Шыфр
212Е000600_37
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1938 г.
Будынак № 14 размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка на Вялікім пасадзе. Вялікі пасад старажытнага Полацка пачаў фарміравацца ў XI — XII стст. Будынак складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, Г-падобны ў плане. Складаецца з рознавялікіх аб'ёмаў, накрытых вальмавымі дахамі. Галоўныя фасады, арыентаваныя на пр-т Ф. Скарыны і вул. Крыжовую, патынкаваныя і пафарбаваныя.
Асноўны акцэнт зроблены на вуглавы чатырохпавярховы аб'ём. Яго фасады маюць аднолькавае архітэктурнае рашэнне. Цокаль аддзелены карнізнай цягай у форме валіка. Пад вокнамі трэцяга паверха фасады падзелены прафіляванай карнізнай цягай на два ярусы. Плоскасць сцяны ніжняга яруса апрацавана рустам. Верхні ярус раскрапаваны парнымі пілястрамі з ляпнымі капітэлямі стылізаванага карынфскага ордэра. Вуглавыя пілястры шырокія, замест капітэлей ляпныя лісты аканта і выявы тагачаснай дзяржаўнай сімволікі. Міжаконныя прасценкі паміж трэцім і чацвёртым паверхамі аздоблены ляпнымі медальёнамі. Завершаны фасад прафіляванымі цягамі, ляпным фрызавым поясам, карнізам значнага вынасу на кранштэйнах, упрыгожаных лістамі аканта.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён