зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_38

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 16

Датаванне

др. пал. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак №16 размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка на Вялікім пасадзе. 

У тэхпашпарце датай будаўніцтва жылога дома значыцца 1948 г. Аднак, хутчэй за ўсё, гэта дата пасляваеннай рэканструкцыі гістарычнага будынка. Па звестках полацкіх краязнаўцаў, на гэтым месцы існаваў будынак інтэрната настаўніцкай семінарыі, якая была адкрыта ў Полацку ў 1872 г. Аднак пацвердзіць гэтыя звесткіў архіўных дакументах не ўдалося.

Найбольш раннія звесткі аб уладальніках і забудове пляца, на якім размешчаны будынак пад сучасным №16, адносяцца да 1859 г. З архіўнага дакумента вынікае, што пляц належаў Рейзе Залманавай-Шыкавай. У Спісе домаўладальнікаў па вул. Верхне-Пакроўскай за 1863 г. удакладняецца, што Р. Шыкава валодала мураваным трохпавярховым домам. Верагодна, жылы дом быў трохпавярховы разам з цокальным паверхам.

Такім чынам, мураваны жылы дом на месцы будынка пад сучасным №16 быў пабудаваны ў сярэдзіне - другой палове XIX ст. Найбольш ранняе яго ўпамінанне ў дакументальных крыніцах сустракаецца ў 1859 г. У пачатку 1870- х гадоў будынак быў адноўлены пасля пажару. Як выглядаў жылы дом у другой палове XIX - пачатку XX ст. дакладных звестак не выяўлена. Свой сучасны выгляд жылы дом атрымаў падчас аднаўлення пасля Вялікай Айчыннай вайныў 1948 г. Будынак быў адноўлены ў спрошчаным выглядзе без архітэктурнага дэкору на фасадах і з захаваннем функцыі жылога дома.