зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_39

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 18

Датаванне

2-я пал. ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка, яго магістральнага праспекта.

Мураваны жылы дом на месцы будынка пад сучасным № 18 быў пабудаваны ў сярэдзіне - другой палове XIX ст. Найбольш ранняе яго ўпамінанне ў дакументальных крыніцах сустракаецца ў 1859 г.

Жылы дом быў двухпавярховы з падвалам. Як выглядаў жылы дом у другой палове XIX — пачатку XX ст. дакладных звестак не выяўлена. 

У 1901 - 1902 гг. будынак дабудаваны з боку дваровага фасада. 

Свой сучасны выгляд жылы дом атрымаў падчас аднаўлення пасля Вялікай Айчыннай вайны ў канцы 1940-х - пачатку 1950-х гадоў. Будынак быў адноўлены ў спрошчаным выглядзе з прымяненнем толькі руставаных лапатак і руставанага партала, атыка. На аконных праёмах паўпадвала захаваліся простыя ліштвы.