зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_40

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 20

Апісанне

Будынак № 20 размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка на Вялікім пасадзе. Вялікі пасад старажытнага Полацка, які стаў культурным і эканамічным цэнтрам горада, быў сфармаваны ў XI — XII стст. Па звестках полацкіх краязнаўцаў, будынак № 20 быў пабудаваны ў першай палове XIX ст. і належаў Эпштэйну. Паводле тэхнічнага пашпарта будынак пабудаваны ў 1910 г. Аднак падобна, што цяпер ён складаецца з трох аб'ёмаў, магчыма, розначасовых. Дакладна не вядома, будынкі адносіліся да аднаго домаўладання, ці розных.

Мураваны двухпавярховы з падвалам у плане выцягнутага прамавугольніка будынак (складаецца з 3-х аб'ёмаў). Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая. Аконныя праёмы падвала на галоўным фасадзе размешчаны ў прыямках.