Шыфр
212Е000600_41
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 21
Датаванне
1957 г.
Апісанне
Будынак № 21 па пр-це Ф.Скарыны ўключаны ў пералік забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка. Гэта мураваны чатырохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Галоўны і бакавыя фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
Для будаўніцтва дадзенага жылога дома быў прыняты тыпавы праект франтальнага 31-кватэрнага жылога дома з двума магазінамі. На жаль, праект прывязкі тыпавога праекта жылога дома ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі не выяўлены.
З тлумачальнай запіскі да тыпавога праекта вынікае, што ў доме знаходзіліся 4 аднапакаёвыя кватэры і 27 двухпакаёвых. На першым паверсе размяшчаліся два магазіны. У падвале праектаваліся кацельня, пральня, складскія памяшканні магазінаў, дрывянікі.
Завершана будаўніцтва жылога дома ў 1957 г. За час эксплуатацыі будынка значных перабудоў не адбывалася. Заменена запаўненне ў большасці аконных і дзвярных праёмаў.