зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_42

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 22

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак уваходзіць у склад забудовы гістарычнага цэнтра г. Полацка, яго магістральнага праспекта. З'яўляецца прыкладам пабудоў грамадзянскай архітэктуры канца XIX - пачатку XX ст. так званага цаглянага стылю.  Мураваны двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады нетынкаваныя, зацёртыя па цэгле і пафарбаваныя. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі.

Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Вокны паўпадвала замураваныя, захаваліся перамычкі. У цэнтры на першым паверсе размешчаны лучковы дзвярны праём галоўнага ўвахода, дэкарыраваны сандрыкам. Лучковыя аконныя праёмы першага паверха аформлены аднолькавымі з дзвярным праёмам сандрыкамі, падкрэслены цягай.