зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак

Шыфр

212Е000600_44

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 29

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Дакладная дата будаўніцтва дома пад сучасным № 29 невядома. Па ўскосных дадзеных, будынак быў пабудаваны ў пачатку ХХ ст., хутчэй за ўсё, пасля 1910 г. Мяркуючы па плане г. Полацка 1910 г., квартал, у якім размешчаны будынак № 29, у той час знаходзіўся на ўскраіне горада, за Сянной плошчай.

Пасля 1912 г. ў горадзе ажыццяўлялася мураванае будаўніцтва. Будынак узведзены ў так званым цагляным стылі, які атрымаў распаўсюджанне ў рацыянальнай архітэктуры Расіі ў апошняй трэці ХІХ ст. Выразная пластыка галоўнага фасада, дасягнутая спалучэннем элементаў, выкананых у тэхніцы цаглянай муроўкі, і дэкаратыўных керамічных уставак, уласціва для будынкаў пераважна пачатку ХХ ст. 

У гады Вялікай Айчынай вайны будынак ацалеў. На апорным плане г. Полацка 1947 г. пазначаны як двухпавярховая мураваная каробка. Пры аднаўленні дома быў захаваны насычаны архітэктурны дэкор на галоўным фасадзе. Дваровы фасад падвергся пераробкам у большай ступені, замуравана частка існаваўшых аконных праёмаў, зроблены новыя. Таксама былі зроблены аконныя праёмы на бакавых фасадах. Была часткова зменена ўнутраная планіроўка. У цэлым будынак захаваў сваё гістарычнае аблічча.