зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

212Е000600_47

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Энгельса, 3

Датаванне

ХІХ ст

Апісанне

Будынак № 3 размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка на Вялікім пасадзе. Вялікі пасад старажытнага Полацка пачаў фарміравацца ў ХІ – ХІІ стст. Да сярэдзіны ХVIII ст. у гэтай частцы горада ўжо склалася прамавугольная сістэма вуліц. На планах горада другой паловы – канца XVIII ст. вул. Надзвінская (цяпер Энгельса) ужо зафіксавана. Па звестках полацкіх краязнаўцаў, будынак № 3 быў пабудаваны ў пачатку ХІХ ст. 

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. На плане г. Полацка 1947 г. пазначаны як двухпавярховая мураваная каробка. У 1950 г. быў адноўлены. Габарыты будынка і элементы дэкору былі захаваны. Спачатку выкарыстоўваўся як жылы дом, затым як адміністрацыйна-бытавы. Цяпер у доме размешчаны Музей сярэднявечнага рыцарства.

Мураваны аднапавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак. На дваровым фасадзе з паўночнага боку існуе невялікая прыбудова.   Накрыты пакатым вальмавым дахам, прыбудова ў двары – аднасхільным.