Шыфр
212Е000600_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Еўфрасінні Полацкай, 26
Мураваны двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Пад часткай будынка існуе падвал. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая.
Галоўны фасад цэнтральнага корпуса вылучаны чатырохкалонным порцікам стылізаванага тасканскага ордэра, завершаным антаблементам з трохвугольным франтонам. Тымпан франтона апаясаны прафіляваным карнізам, прарэзаны круглай люкарнай у абрамленні. У цэнтры фасада размешчаны прамавугольны дзвярны праём галоўнага ўвахода.
Бакавыя крылы на тарцах акцэнтаваны адной вуглавой калонай, ідэнтычнай з калонамі порціка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён