Шыфр
213Г000607_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Войкава, 8
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак двухпавярховы на цокалі прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад гарызантальна чляніцца міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны развітым карнізам. Мае сіметрычную кампазіцыю. У цэнтры размешчаны дзвярны праём, аформлены руставаным арачным абрамленнем з замковым каменем. Вуглы будынка і цэнтральная частка фасада вылучаны пілястрамі, дэкарыраванымі на ўсю вышыню нішамі. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны зверху паўцыркульнымі прафіляванымі абрамленнямі, якія апіраюцца на карнізы і ўтвараюць на фасадзе аркатурны пояс.