Шыфр
213Г000610
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 - 1917 гг.
Стыль
Без выразных стылёвых прыкмет
Будынак трохпавярховы з цокальным паверхам, прамавугольны ў плане. Накрыты вальмавым дахам. Сцены цагляныя неатынкаваныя. Гарызантальна фасады падзелены міжпаверхавымі цягамі з зубчыкамі, завершаны карнізам. Фасад па вул. Замкавай крапаваны лапаткамі. На узроўні першага паверха вуглавыя часткі фасадных сцен апрацаваны муроўкай пад руст. Фасад з паўднёвага боку (з боку бальнічнага двара) вылучаны 2 рызалітамі, завершанымі прамымі атыкамі. У рызалітах размешчаны ўваходы. Паверхня рызалітаў на першым паверсе апрацавана муроўкай пад руст. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, падаконнымі карнізамі. З усходняга боку прыбудаваны сучасны корпус.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён