Шыфр
213Г000618
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 30
Датаванне
п.п. XIX ст.
Стыль
класіцызм
Двухпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай і на другім паверсе падаконнай цягай. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прамымі сандрыкамі. Тарцовыя фасады перабудаваныя: замураваныя аконныя праёмы, за выключэннем аднаго праёма на другім паверсе з паўночнага боку і аднаго праёма на першым паверсе з усходняга боку, захаваліся на другіх паверхах сандрыкі. На заходнім тарцовым фасадзе адпаведна галоўнаму праходзяць паяскі цягаў. Тыльны фасад вылучаны ў цэнтры рызалітам, у якім размешчаны ўваход. Паверхі падзелены міжпаверхавай цягай. Фасадная сцяна прарэзана рознавялікімі лучковымі аконнымі праёмамі без дэкору. Па перыметры будынка ў завяршэнні фасада шматслойны шырокі карніз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён