зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак

Шыфр

213Г000620

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 35

Датаванне

сяр. ХІХ ст.

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынак № 35 па вул. Ніжне-Пакроўскай у г. Полацку размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Вуліца Ніжне-Пакроўская, яшчэ называлася Вялікай (у савецкі час вул. Леніна) - адна з самых старажытных вуліц горада. Яе трасіроўка пракладзена ўздоўж правага берага ракі Заходняй Дзвіны. Паводле археалагічных даследаванняў, частка вуліцы, дзе размешчаны дом №35, была заселена яшчэ ў 12 ст. У часы сярэднявечча тут жылі рамеснікі і гандляры, гэтая частка горада называлася "Вялікі Пасад".

Аднапавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам з люкарнамі з боку дваровых фасадаў. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Ніжне-Пакроўскую, вертыкальнымі філёнгамі расчлянёны на 3 часткі. Тры прамавугольныя аконныя праёмы ў цэнтры фасада дэкарыраваны архівольтамі, міжаконныя прасценкі - фігурнымі вертыкальнымі філёнгамі. На флангах фасада прамавугольныя аконныя праёмы (па два з кожнага боку) падкрэслены падаконнымі цягамі, вылучаны прамымі сандрыкамі на дэкаратыўных кранштэйнах. У крайняга правага акна кранштэйны сандрыка страчаны. Пад вокнамі фасадная сцяна аформлена прамавугольнымі філёнгамі. З левага краю фасада размешчаны дзвярны праём, які надае ўсяму фасаду асіметрычнасць. Дзвярны праём дэкарыраваны зверху філёнгай. Над дзвярыма зроблены навес на металічных валютападобных кранштэйнах. Відавочна, першапачаткова форма навеса была іншай. Цокаль аддзелены цягай, члянёны невялікімі "ляжачымі" аконнымі праёмамі.Яшчэ адна прафіляваная цяга праходзіць па фасадзе над вокнамі. Завершаны фасад карнізам.Тарцовы заходні фасад вырашаны спрошчана, прарэзаны аконным праёмам у драўлянай прафіляванай ліштве, завершаны цягай і карнізам.Фасад крыла па вул. Энгельса таксама мае спрошчанае рашэнне. Прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору, у адным праёме захавана лучковая перамычка. Уваход аформлены драўляным тамбурам з ганкам. Пад дахам праходзіць карніз і паясок прафіляванай цягі. Дваровыя фасады гладкія без дэкору, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны цягай і карнізам. Да асноўнага аб'ёму і бакавога крыла на дваровых фасадах прыбудаваны драўляныя тамбуры. Унутраная планіроўка часткова зменена.