зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

будынак

Шыфр

213Г000623

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, пр. Францыска Скарыны, 1

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Дом № 1 па пр-ту Ф. Скарыны пабудаваны ў канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. і ўяўляе прыклад гістарычнай забудовы вуліцы цэнтральнай часткі горада на гэты час. 

Дом быў узведзены, магчыма, на падмурках разбуранага будынка. Па некаторых звестках, адбудаваны дом належаў яўрэйскаму купцу. Да кастрычніцкай рэвалюцыі гэты дом быў заняты пад гарадскую другую чатырохкласную вучэльню, летам 1917 г. у ім месціўся савет рабочых дэпутатаў, затым аддзел народнай адукацыі, а ў 1930-х гг. тут працавала трэцяя сямігадовая яўрэйская вячэрняя школа. З сярэдзіны 1950-х гг. будынак быў перададзены Полацкаму дзяржаўнаму прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу № 66 будаўнікоў. З 1990 года тут знаходзіцца Полацкая мастацкая школа.