зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000633

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вул. Талстога, 15

Датаванне

1912 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Аднапавярховы з цокальным паверхам, прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя (раней былі не тынкаваныя) Па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз, на галоўным фасадзе з паяском сухарыкаў. Галоўны фасад фланкіраваны лапаткамі з нішай на вышыню лапаткі. Лучковыя аконныя праёмы на галоўным фасадзе аздоблены плоскімі абрамленнямі з прамымі сандрыкамі і падаконнымі нішамі, падкрэслены падаконнай цягай. На тарцовых і дваровым фасадах дэкор адсутнічае. Да тарцовага паўднёвага фасада прыбудаваны тамбур. На дваровым фасадзе з паўночнага боку існуе невялікая аднапавярховая прыбудова пад аднасхільным дахам і тамбур (крыху змешчаны ад цэнтральнай восі будынка к паўночнаму краю). Тыльны фасад падзелены міжпаверхавай цягай.