Шыфр
413Г000650_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 57
Датаванне
1890 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
У мінулым будынак № 57 адносіўся да аднаго комплекса з яўрэйскай сінагогай. На гэтым месцы мураваная сінагога была пабудавана ў 1576-1580 гг., мажліва, італьянскім архітэктарам Санці Гучы. Будынак моцна пацярпеў у час пажару 1885 г. У 1899-1900 гг. пабудавана новая Галоўная сінагога, якая ўключыла ў сябе рэшткі "бажніцы" другой паловы XVI ст. На думку некаторых даследчыкаў, "мяркуючы па пампазіцыйнаму і дэкаратыўнаму вырашэнню фасада, рэканструяваў сінагогу архітэктар, які будаваў дом купца Мураўёва".
Гродзенская сінагога ўяўляла сабой цэлы комплекс, які ўключаў і дапаможныя будынкі і прылеглую тэрыторыю, абнесеную агароджай. Будынак № 57 пабудаваны таксама пасля вышэйзгаданага пажару ў 1890 г. у двары сінагогі. Па звестках гісторыка І. Трусава, у будынку размяшчалася малітоўная школа для дзяўчынак "Кляуз". Найбольш ранняя выява будынка прадстаўлена на паштоўцы пачатку ХХ ст. Вядома, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны вакол сінагагальнага двара было арганізавана яўрэйскае гета № 1. Будынак былой малітоўнай школы захаваўся і ў пасляваенны перыяд быў прыстасаваны пад жылы дом-інтэрнат. Параўноўваўючы сучасны знешні стан будынка з выглядам на фотаздымку пачатку ХХ ст., можна сцвярджаць, што за гады існавання значных перабудоў не адбывалася. Аб'ём дома, форма даху, архітэктурнае рашэнне фасадаў захаваліся, замураваны толькі некаторыя аконныя праёмы на тарцовых фасадах. Будынак двухпавярховы пад часткай з сутарэннямi, прамавугольны ў плане з уступам на дваровым фасадзе і невялікім рызалітам з блокам лесвічнай клеткі. Накрыты нiзкiм двухсхільным дахам