зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000650_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1884 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак знаходзіцца ў найбольш старажытнай частцы горада Гродна, на вуліцы, якая ўжо ад XVII ст. дубліравала цэнтральную магістраль Гродна - вуліцу Віленскую - і выводзіла на старажытны Віленскі гасцінец.

Згодна архіўным дадзеным, будаўніцтва дома можна датаваць мяжой ХІХ-ХХ ст. Будынак быў двухпавярховы, часткова з падвалам, накрыты двухсхiльным дахам. Сцены першага паверха атынкаваныя. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены перамычкамi, падаконнымi карнiзнымi паяскамi i фiлёнкамi.

У дом было праведзена электрычнае асвятленне, вадаправод, ацяпленне было пячное. Будынак выкарыстоўваўся пад жыллё, кватэры здаваліся ў найм. Тут жылі цырульнік, сталяр, рыбак, музыкант, пекар, фурман. 

Пасля вайны на падворку быў  разабраны флігель, а ў 1960-ыя гады рэшткі гаспадарчых пабудоў. У сяр. 1990-х гг. дом не эксплуатаваўся.

Зараз будынак адноўлены ў сучасным матэрыяле, атынкаваны.