Шыфр
413Г000650_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая, 16
Датаванне
1880 - 1890 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом па вул. Вялікая Траецкая № 16 пасля перабудовы ўключае ў сябе комплекс будынкаў 1880-1889 гг., у тым ліку — дом гродзенскага вадавоза.
Пасля перабудовы ўключае ў сябе комплекс будынкаў (раней №№ 16, 18, 20, 22, 24), якія пасля капрамонту захавалі асобныя гістарычныя фасады, за выключэннем арачных праездаў, якія забудаваны.
Сёння - будынак 2-павярховы. Кожны гістарычны фасад захаваў аўтэнтычны дэкор, які прадстаўлены сандрыкамі, нішамі, гарызантальнымі цягамі, міжпавярховымі і завяршальнымі карнізамі. Дахі 2-схільныя.