Шыфр
413Г000650_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Вялікая Траецкая № 21 пабудаваны ў перыяд 1886 - 1910 гг. Сучасны аб’ём будынка спалучае 2 аб’ёмы, якія будаваліся адзіным уладальнікам у розныя гады, ці рознымі ўладальнікамі ў адзін перыяд.
Архіўныя матэрыялы 1910 г. утрымліваюць звесткі аб маёмасці на даследуемай тэрыторыі Веніаміна Шаломавіча Хазана. Дом выкарыстоўваўся як жылы са складскімі памяшканнямі і цырульняй. Будынак быў накрыты дахоўкай.