зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000065_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Кастрычніцкі раён, вул. Кірава, 6/22б (вул. Свярдлова)

Датаванне

1952 г.

Апісанне

Пяці-шасціпавярховы будынак мае складаную аб'ёмна прасторавую кампазіцыю. Цэнтральная шасціпавярховая частка дугападобная ў плане. Да яе з абодвух бакоў па вул. Кірава і Свярдлова прымыкаюць пяціпавярховыя крылы. Галоўныя фасады патынкаваныя і апрацаваныя рустам. Карнізным поясам з дэнтыкуламі падзелены на 2 ярусы. Фасад цэнтральнага аб'ёма рытмічна члянёны пілястрамі, прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Міжаконныя прасценкі дэкарыраваны ляпнінай, філёнгамі. Пластыку фасада ўзбагачаюць балюстрадныя агароджы на чацвёртым паверсе і шырокі карнізны пояс паміж пятым і шостым паверхамі. На 5-м паверсе размешчаны невялікія балконы. Тарцы бакавых сцен ніжняга яруса ўпрыгожаны ляпным дэкорам, верхняга яруса арачнымі нішамі. Вуглы будынка акцэнтаваны пінаклямі. Грані пінакляў дэкарыраваны каласкамі і пяціканцовымі зоркамі. Фасад па вул. Кірава члянёны на ніжнім ярусе высокімі арачнымі нішамі, у якіх размешчаны шырокія вокны вітрын. На трэцім паверсе чаргуюцца праёмы дзвярэй невялікіх балкончыкаў і спараныя вузкія аконныя праёмы. Міжаконныя прасценкі аформлены круглымі філёнгамі. На чацвёртым паверсе чаргуюцца арачныя і прамавугольныя праёмы з балюстраднымі агароджамі. Балконы на пятым паверсе маюць буйныя бетонныя кансолі. Завершаны фасады магутным карнізам з дэнтыкуламі. Па краю даху праходзіць балюстрадны парапет. Тарцовыя фасады патынкаваныя з рустоўкай. Паміж трэцім і чацвёртым паверхамі падзелены карнізным поясам. Фасадныя плоскасці дэкарыраваны нішамі, якія імітуюць аконныя праёмы, ляпным дэкорам. Дваровы фасад не тынкаваны, зацёрты па цэгле. Цэнтральны аб'ём будынка завершаны фігурным атыкам, у вуглавых частках -- прамавугольныя атыкі. Уваход у цэнтры цэнтральнага аб'ёма аформлены паўцыркульным абрамленнем, упрыгожаным разеткамі. Астатнія дзвярныя праёмы ў прафіляваных парталах , над імі размешчаны паўцыркульныя аконныя праёмы ў абрамленныях і з надаконнай прамавугольнай філёнгай. Аконныя праёмы лесвічных клетак арачныя, астатнія вокны прамавугольныя, падкрэсленыя падаконнымі карнізнымі паяскамі. Частка аконных праёмаў на другім паверсе дэкарыравана прамымі сандрыкамі. Міжаконныя прасценкі на трэцім паверсе дэкарыраваны ляпнымі гірляндамі. На чацвёртым паверсе аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі і паўбалясінамі. Існаваўшыя ў міжаконных прасценках нішы замураваны. Паміж трэцім і чацвёртым паверхамі праходзіць шырокі пояс цягі. Завершаны фасад карнізам.