Шыфр
713Г000065_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Кастрычніцкі раён, вул. Кірава, 51/9 (вул. Янкі Купалы)
Датаванне
1956 г.
Апісанне
Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вугал будынка зрэзаны. Крыло па вул. Кірава ў тарцы з боку дваровага фасада мае выступ накшталт рызаліта. У сувязі з перападам рэльефу першы паверх пад часткай крыла па вул. Кірава пераходзіць у падвальны.
Фасады крылаў вырашаны аднолькава. Цокаль аддзелены цягай, абліцаваны камянямі, апрацаванымі пад бучарду.
Рамонты будынка праводзіліся ў 1987, 2002 – 2004 гг.