Шыфр
412Г000665_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 1
Датаванне
XVI ст.
Стыль
Барока
Апісанне
Будынак па вул. Савецкай № 1 — «Дом мейскі гасцінны», Мураваная гарадская карчма, камяніца Зеляпугі, палац князёў Сангушкаў, аптэка па Дамініканскай, дом Левінсона, крама «Цацкі», крама «Ратушная». Пабудаваны ў XVI ст., 1742 г. Неаднаразова перабудоўваўся. З 1922 г. працавала крама канцтавараў Хацкеля Міроўскага.
Будынак двухпавярховы, П-падобны ў плане, складаецца з розначасовых аб'ёмаў. Пад часткай будынка маюцца падвалы. Крыло па вул. Савецкай двухпавярховае, трапецападобнае ў плане, пад двухсхільным дахам.