Шыфр
412Г000665_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 15А (вул. Калючынская, 11)
Датаванне
1895 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Савецкая № 15А (вул. Калючынская, 11) — Гатэль Левандоўскага. Год пабудовы — 1895. Будынак трохпавярховы з сутарэннямi, накрыты вальмавым дахам. Фасады не тынкаваныя, пафарбаваныя па цэгле. Галоўны фасад арыентаваны на вул. Калючынскую. Лучковыя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі. Сіметрычна на другім і трэцім паверхах размешчаны балконы з ажурнымі агароджамі на фігурных каваных кранштэйнах. Дваровы фасад з боку вул. Савецкай члянёны лучковымі аконнымі праёмамі з клінчатымі перамычкамі, прычым вокны розняцца па шырыні: стандартныя і даволі вузкія.