Шыфр
412Г000665_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 3
Датаванне
1880 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Савецкай № 3 пабудаваны ў 80-я гг. XIX стагоддзя і з’яўляўся ўласнасццю гродзенскіх купцоў Шэмона і Сары Шэрашэўскіх. Раней тут на першым паверсе існавалі крамы, пякарня, склеп садавіны, на другім паверсе - 12 кватэр.
Першапачткова фасады будынка былі зроблены з цэглы, не атынкаваны. Асноўны аб’ём будынка да нашых дзён захаваўся без змяненняў. У пасляваенныя гады памяшканні 1-га паверха былі перабудаваны з улікам размяшчэння ў іх гандлёвых прадпрыемств.