зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000665_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 5

Датаванне

паміж 1795 г. і 1812 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Савецкай № 5 - Дом Шарашэўскага, дом Багуміла. 

Асноўны аб’ём дома пабудаваны паміж 1795 і 1812 г. Так, на плане горада 1795 года азначаны мураваны выцягнуты паўздоўж вуліцы 1 -павярховы жылы будынак. У 1848 г. перабудаваны. Будынак меў высокі двускатны дах з мансардамі. У 1886 г. надбудаваны другі паверх, прыбудаваны мураваны свіран і хлеў, якія ў 1910 г. былі перароблены ў флігелі. 

У пачатку XX ст. дом быў атынкаваны. Першы паверх дома меў парадны ўваход, аздоблены паўкалонамі (лапаткамі). На першым паверсе былі размешчаны гандлёвыя лаўкі, на другім - кватэры. Пасля вайны першы паверх дома аб'ядналі, з мэтай стварэння харчовай крамы, з першым паверхам дома № 3.