зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000665_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 7

Датаванне

1820-я гг.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Дом № 7 знаходзіцца ў самай старой частцы вуліцы Савецкай, забудова якой фармавалася да сярэдзіны XVІ ст. Згодна з "Увалочным вымярэннем горада Гродна" 1561 г. на гэтай вуліцы ў XVІ ст. жылі рамеснікі і прадстаўнікі мясцовай эліты. У XVІІ ст. тут, на гарадскіх пляцах, надалей жылі прадстаўнікі мясцовай эліты, у тым ліку, і бургамістр Гродна. Будынак № 7 мае складаную гісторыю фармавання, складаецца з некалькіх розначасовых аб'ёмаў. У сярэдзіне XVІІІ ст. гэты пляц займаў драўляны палац з афіцынамі пана Александровіча. У 1794 г. пляц з забудовай у Александровіча набыў Ян Крыштап Раўтэнберг, гродзенскі пекар. На плане Гродна 1795 г. часткова на месцы дома № 7 паказаны выцягнуты уздоўж вуліцы будынак. Больш дакладныя звесткі аб будынку, які захаваўся да нашага часу, адносяцца да 1824 г. Вядома, што ў гэты час ужо існаваў двухпавярховы мураваны аб'ём па фронту вуліцы. Доўгі будынак з вальмавым дахам адзначаны і на планах 1831-1833 гг. У 1858 г. дом Раўтэнбергаў быў апісаны і прададзены за пазыкі стацкаму саветніку Гану і купцам Лейбу і яго жонцы Фейзе Фуксам з умовай афармлення купчай на Фуксаў. У 1870-я гг. да асноўнага аб'ёма было прыбудавана мураванае паўночнае крыло. У канцы 1880-х -1890 г. прыбудаваны дваровы паўднёвы флігель. Выгляд дома захаваўся ад 90-х гг. 19 ст , калі Фуксы здолілі адрамантаваць дом пасля стратаў, нанесяных яму пажарам 1885 г. Кампазіцыя галоўнага фасада ствараецца актыўным рытмам прамавугольных вокнаў і праезнай аркай у левым баку фасада. Прафіляваны полачкай і чвэрцьвалікам карніз і балкон ствараюць сціплы дэкор фасада. Дом мае вялікае гісторыка-мемарыяльнае значэнне. У доме купца лейбы Фукса па Дамініканскай, 7 у час студзеньскага паўстання здымаў кватэру гродзенскі каморнік, паплечнік Канстанціна Вікенція Каліноўскага, сакратар паўстанцкага цывільнага начальніка Гродзенскай губерні Ільдэфонс Мілевіч. У 1863 г. на кватэры Мілевіча пад час інспекцый і сустрэчаў з гродзенскімі паўстанцамі прыпыняўся Вікенці Каліноўскі. Такім чынам, гэта адзіны на Беларусі адрас, удакументаваны архіўнымі крыніцамі (акрамя, сядзібы Якушоўка, якая не захавалася), звязаны з В. Каліноўскім.

Будынак двухпавярховы П-падобны ў плане, асімтрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Фасады атынкаваныя. Будынак складаецца з двух аб'ёмаў: прамавугольнага ў плане з невялікай ніжэйшай прыбудовай да тарцовага паўднёва-ўсходняга фасада паўночнага крыла і Г-падобнага ў плане паўднёвага крыла.