зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000665_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 10

Датаванне

1785 г.

Апісанне

Дом № 10 па вуліцы Савецкая (Палац Сапегаў па Дамініканскай, дом Саламона Лапіна, дом Хвелевіцкай, Ленінскі райвыканкам) пабудаваны ў 1785 годзе.  У 1873 г. прыбудаваны двухпавярховы флігель. У 1970-я гады непазнавальна перароблены ў трохпавярховы будынак. 

Першапачатковы цягляны П-падобны ў плане 2-павярховы аб’ём быў пабудаваны, як рэзідэнцыя Сапегаў. У сярэдзіне XIX ст. новым уладальнікам з’яўляецца Саламон Лапін. Будынак перабудоўваецца ў жылы дом з крамамі на 1-м паверсе. Адначасова выканана прыбудова ўздоўж вуліцы Дамініканскай (сучасная Савецкая) да мяжы з суседнім будынкам (сучасная вул. Савецкая, 12), у двары з’явіўся флігель. Будынак набыў Г- падобную форму плана, сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада з 2-мя балконамі. Схільны дах да 1915 г. быў накрыты дахоўкай, потым бляхай. Каля 100 лет будынак не меў значных з’мяненняў. У сярэдзіне 70-х гг. XX ст. будынак значна перабудаваны, З’явіўся 3-ці паверх, прамавугольныя аконныя праёмы павялічаны ў памеры.