Шыфр
412Г000665_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 13
Датаванне
1811 - 1831 гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вул. Савецкай № 13 — Дом Шаі Піка. Пабудаваны паміж 1811 і 1831 гг.
У 1884 г. домам валодаў Шаі Пік - уладальнік мэблявай крамы, які мае адзін каменнны дом і адзін драўляны нежылы дом. Перабудаваны ў 1900. У 1910 г. домам валодаў ужо Моўша Шаевіч Пік. Меў два каменныя дамы, крытыя бляхай. Дом фасадам да Савецкай меў восем кватэр (у ім размяшчаліся лаўкі Піка і Левіна), флігель быў поўнасцю заняты складам мэблі. Трэці дом фасадам выходзіў на Калючынскую.
Паводле пашпарта 1924 г. домам валодала Хана-Фейгла Пік, у дамах размяшчалася 14 кватэр, склад мэблі, крама і атэлье Сегел Хошы і мэблевая крама Якава Піка, якая была адчынена яшчэ ў 1857 г. Флігель быў дабудаваны да 4-га паверха ў 1960-х гг.